Усе навіны

Радрыга Гоэс: «У Ла Лізе не так шмат англійскіх гульцоў, але «Рэал» ідэальна падышоў Белінгему»

23 сакавіка, 22:40

Нападаючы «Рэала» Радрыга Гоэс распавёў пра адаптацыю ў клубе атакавалага паўабаронцы Джуда Белінгема, які перайшоў з дортмундскай «Барусіі» мінулым летам.

«У Ла Лізе не так шмат англійскіх гульцоў, але «Рэал» ідэальна падышоў яму [Белінгему]. Яго манера гульні добра ўпісваецца ў наш план на матчы сёлета. У мінулым сезоне мы гулялі так, як заўсёды ўмеў «Рэал», але зараз склад змяніўся, і гэта сапраўды падышло яму і тым якасцям, якія ён прыўносіць. Усё атрымалася выдатна», – сказаў Радрыга.

У гэтым сезоне Белінгем правёў 31 матч, забіў 20 мячоў і зрабіў дзевяць асістаў. Статыстыка тут.