Усе навіны

Памёр былы прэзыдэнт «Бетысу» Мануэль Руіс дэ Лапэра

24 сакавіка, 22:53

Ва ўзросце 79 гадоў памёр найбуйнейшы акцыянер «Бетыса» і прэзідэнт клуба з 1992 па 2010 гады Мануэль Руіс дэ Лапэра.

Бацька Мануэля быў фанатам «Бетыса», таму хлопец з дзяцінства падтрымліваў клуб. На працягу 1970-х ён суправаджаў каманду ў шматлікіх выязных матчах і адрозніваўся тым, што ўзнагароджваў гульцоў падарункамі, калі яны дасягалі добрых спартовых вынікаў.

У 1991 годзе ён далучыўся да Рады дырэктараў «Бетыса», а ў снежні таго ж года быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам кампаніі.

Падчас знаходжання на чале «Бетыса», Мануэль Руіс дэ Лопера разам з камандай заваяваў Кубак Іспаніі 2005 і ўдзельнічаў у Кубку ўладальнікаў Кубка і Кубка УЕФА.