Усе навіны
Video

«Проста хачу гуляць у футбол і ніколі не бачыць, як пакутуюць чарнаскурыя людзі». Вінісіус расплакаўся на прэс-канферэнцыі пасля пытанняў пра расізм

25 сакавіка, 20:20

Нападаючы зборнай Бразіліі Вінісіус Жуніяр расплакаўся на прэс-канферэнцыі пасля пытанняў пра расізм.

«Я проста хачу гуляць у футбол, рабіць усё для свайго клуба, сваёй сям'і, і ніколі не бачыць, як церпяць чарнаскурыя людзі.

Я ніколі не думаў аб тым, каб пакінуць Іспанію, таму што гэта азначала б даць расістам тое, чаго яны хочуць.

Я не збіраюся пакідаць найлепшы клуб у свеце. Я застануся цвёрдым і моцным, таму што прэзідэнт і клуб падтрымліваюць мяне», – сказаў Вінісіус.

У гэтым сезоне на рахунку 23-гадовага бразільца 18 галоў і 6 рэзультатыўных перадач у 28 матчах. Падрабязна – тут.