Усе навіны

Сяргей Яромка: «Раней 16 гульцоў зборнай Беларусі U-21 я мог назваць адразу, а зараз мне трэба сесці, падумаць»

25 сакавіка, 21:41

Галоўны трэнер зборнай Беларусі U-21 Сяргей Яромка падзяліўся меркаваннем аб перспектывах каманды.

– Як паўплывала адмена лімітаў на выклік у зборную? Ці дапамагае гэта? Як ацаніце ўзровень супраціву ў чэмпіянаце?

– Ужо казаў, што для мяне, як для галоўнага трэнера, адмена лімітаў – гэта дрэнна. Раней 16 гульцоў зборнай я мог назваць адразу, а зараз мне трэба сесці, падумаць.

Умовы працы добрыя, задачы пастаўлены. Я гaтoў да іх выканання і я гэтага не баюся.

– Гульнявая практыка футбалістаў можа стаць плюсам для моладзевай зборнай. Што скажаце на гэты конт?

– Напэўна, калі б футбаліст згуляў 30 хвілін за «Фіярэнціну», то ён бы атрымаў больш вопыту, чым за матч у чэмпіянаце Беларусі. Таму што гэта іншыя хуткасці, іншы турнір і іншы супраціў. Там увогуле іншы футбол, да якога мы павінны імкнуцца.

– У камандзе ёсць гульцы з Расіі, а не толькі з чэмпіянату Беларусі. Чаму не ўсе юніёры становяцца прафесіяналамі?

– Калі на дадзены момант у «Віцебску» і ў «Гомелі» няма гульцоў моладзевай зборнай, то задайце пытанне ім. Я з імі не маю зносіны, але і супраць іх нічога не маю. Гэтае пытанне не да мяне. Мая справа – глядзець за гульцамі, а прасіць ставіць іх у склад я не буду. Я магу толькі спытаць, як там той ці іншы футбаліст сябе выявіў, – сказаў Яромка.