Усе навіны

Арцём Шуманскі: «Пра выклік у зборную Беларусі даведаўся, калі мяне дадалі ў групу ў мэсэнджэры»

25 сакавіка, 22:01

Беларускі нападаючы «Арыса» Арцём Шуманскі распавёў аб тым, як даведаўся аб выкліку ў зборную Беларусі.

– Мяне проста дадалі ў групу [у мэсэнджэры] зборнай Беларусі. І я там убачыў спіс са сваім прозвішчам. А так – ніхто, акрамя адміністратара Глеба, не тэлефанаваў. Сказалі проста, дзе і ў колькі быць, а таксама скінулі квіткі, – сказаў Шуманскі.