Усе навіны

Украіна згуляе на Еўра ў чацвёрты раз запар

27 сакавіка, 01:05

Зборная Украіны згуляе на чэмпіянаце Еўропы-2024, які пройдзе ўлетку ў Германii.

Украінская зборная праз Лігу нацый патрапіла ў плэй-оф кваліфікацыі, дзе ў паўфінале выбіла Боснію і Герцагавіну (2:1), а ў фінале 26 сакавiка прайшла Ісландыю (2:1).

На Еўра-2024 Украіна згуляе ў групе з Бельгіяй, Славакіяй і Румыніяй.

Гэта будзе чацвёрты ўдзел Украіны на ЧЕ, каманда гуляла на трох папярэдніх турнірах: у 2012-м – на правах гаспадыні, у 2016-м і 2021-м – дзякуючы праходу кваліфікацыі.