Усе навіны

Максім Яблонскі: «Еду набраць форму пасля траўмы і дапамагчы «Смаргоні» выканаць задачу»

27 сакавіка, 19:09
1

Хаўбэк Максім Яблонскі пракаментаваў вяртанне ў «Смаргонь» і распавёў пра мэты на сезон.

– З вяртаннем! Якія эмоцыі?

– Вярнуўся дадому! У родны клуб. Што прыгадваецца? Вельмі яркія эмоцыі былі, калі клуб быў у вышэйшай лізе, а я падаваў мячы! Гэта было крута!

Ведаю дакладна, што балельшчыкі ў Смаргоні заўсёды падтрымлівалі каманду. Не важна: выйгралі або прайгралі – заўсёды перажывалі.

– Якія пачуцці былі, калі выходзіў гуляць супраць «мядзведзяў» у футболцы «Нёмана»?

– Не паверыш, але я на «Юнацтве» не згуляў ніводнага матчу супраць «Смаргоні». А ўвогуле ўсяго два матчы было. Увесь час нейкія нюансы перашкаджалі: то траўмы, то яшчэ нешта.

– Якія мэты ставіш на сезон?

– Еду набраць форму пасля траўмы і дапамагчы камандзе выканаць задачу. Аддаць перадачу, забіць? Гэта добра, але галоўнае працаваць на каманду, каб яна выйгравала, – сказаў Яблонскі.