Усе навіны

«Астравец» падпісаў іранца Ашрафі

27 сакавіка, 20:42

«Астравец» абвясціў пра падпісанне кантракту з 24-гадовым ураджэнцам Ірана Амірам Ашрафі.

Ён выхаванец іранскага клуба «Зоб Ахан» з горада Ісфахан. Там ён выступаў за моладзевыя каманды ў 2018-19 гадах, пасля чаго пераехаў у Беларусь. У 2021 і 2023 гадах выступаў у АЛФ, а ў другой палове сезона-2023 – за «Энергетык-БДАТУ», за які правёў 6 матчаў і забіў 2 мяча.