Усе навіны

Рэабілітолаг «Тарпеда-БелАЗ» Арэхва: «Шукураў прыехаў да нас са старым пашкоджаннем»

27 сакавіка, 22:05

Рэабілітолаг Андрэй Арэхва расказаў пра траўму хаўбэка Алімардона Шукурава і найбліжэйшых тэрмінах аднаўлення.

– Алімардон прыехаў да нас са старым пашкоджаннем – траўмай бакавой звязкі калена, якую атрымаў яшчэ ў студзені. Таму ў бліжэйшы час, можа быць, тыдзень, ён будзе займацца з намі, і спадзяемся, што праз паўтары тыдні будзе працаваць у агульнай групе, – сказаў лекар.