Усе навіны

Ліянель Месі: «Я сышоў бы са зборнай Аргенціны, калі б мы не сталі чэмпіёнамі»

28 сакавіка, 10:15

Капітан зборнай Аргенціны Ліянель Месі заявіў, што разважаў пра завяршэнне міжнароднай кар'еры ў выпадку не выйгрышу «залатых» медалёў чэмпіянату свету ў Катары.

«Стаць чэмпіёнамі свету для нас, для нашых сем'яў і ўсёй краіны было нечым чароўным, і гэта застанецца з намі на ўсё жыццё.

Вядома, я б сышоў са зборнай, калі б мы не сталі чэмпіёнамі, але, на шчасце, нам пашанцавала, і мы падарылі Аргенціне яшчэ адзін трафей», – сказаў Месі ў падкасце Big Time.

Статыстыка 36-гадовага Месі тут.