Усе навіны

Гулец БАТЭ Пілецкі: «Едзем да «Нафтана» за перамогай»

28 сакавіка, 11:05

Паўабаронца БАТЭ Раман Пілецкі падзяліўся чаканнямі ад матча другога тура вышэйшай лігі супраць «Нафтана».

– Ці прысутнічаюць пачуцці настальгіі ад выезду ў Наваполацк?

– Асабліва не. Правёў там адзін сезон у арэндзе. Прыемна вяртацца. Там засталіся сябры, былыя таварышы па камандзе.

– Ты і Андрэй Панюкоў эксперты па «Нафтану». Трэнерскі штаб з вамі кансультаваўся?

– Не. У іх свая цяжкая праца. Думаю, усё праглядзелі. Будзе тэорыя, разбяром. Мы з Андрэем у гэтым плане не памагатыя.

– Пачатак сезона праводзіш на лаве. Калі ў цябе з'явіцца шанц праявіць сябе?

– Шанц будзе ў кожнай гульні. Галоўнае – скарыстацца. Спадзяюся, што ён будзе і ў Наваполацку. Буду рабіць усё магчымае, каб рэалізаваць яго.

– На што каманда разлічвае?

– Едзем у Наваполацк за перамогай. Будзе цяжкі выезд і гульня. Супернікі таксама будуць біцца. Мы рыхтуемся, у добрым настроі, нягледзячы на паражэнне ў спарынгу. Спадзяюся, усё будзе нармальна, – сказаў Пілецкі.