Усе навіны

Кандрацьеў пра дагаворныя матчы: «Мінскае «Дынама» вядзе 3:2. «Шыннік» выпусціў маладога. Той забіў на апошніх хвілінах. Вось і дамовіліся»

28 сакавіка, 12:32

Беларускі спецыяліст Георгій Кандрацьеў расказаў аб дагаворных матчах часоў СССР.

– У «Чарнаморцы», якія дамоўнякі былі: каманды паміж сабой – у асноўным трэнеры – дамаўляліся згуляць унічыю. Такія былі.

Самы цікавы дамоўняк звязаны з мiнскім «Дынама». Пачатак 70-х. «Дынама» рвецца ў вышэйшую лігу. Гуляе з Яраслаўлем [«Шынніком»], якому нічога не трэба. Нe ведаю, на якіх умовах, але дамовіліся. «Дынама» вядзе 3:2. А трэнер не ведаў – гульцы паміж сабой дамовіліся. Выпускае трэнер маладога. Той шарахнуў метраў з 30 на апошніх хвілінах. Суддзя таксама не ў курсе, бо ён мог бы тады нешта таксама прыдумаць. Час, напрыклад, дадаць. А ён – мяч на цэнтр і свішча. Вось і дамовіліся. Яшчэ адзін год у першай лізе, – сказаў Кандрацьеў.