Усе навіны

Парэха пра паводзіны Вінісіуса: «Мяне абзывалі алкаголікам, але я не штурхаў нікога ў твар»

28 сакавіка, 16:23

Паўабаронца «Вільярэала» Дані Парэха падзяліўся ўражаннямі аб паводзінах форварда «Рэала» Вінісіуса Жуніяра ў гэтым сезоне.

«Ён неардынарны і эфектны гулец.

Я не бачу сябе ў ролі важнага гульца ў найлепшай камандзе свету, але я думаю, што мы, гульцы, павінны прысвяціць сябе гульні. Калі ты гуляеш за «Рэал», заўсёды пануе асаблівая атмасфера, фаны заўсёды даймаюць футбалістаў, заўсёды спрабуюць да іх прыставаць.

Але я таксама быў на стадыёнах, дзе мяне называлі алкаголікам ці яшчэ неяк, але я не штурхаю нікога ў твар і не раблю жэстаў. Гэта не патрэбна. Футбалісты павінны быць вышэйшымі за такія сітуацыі. Калі вы так сябе паводзіце – вы здзяйсняеце памылку», – сказаў Парэха для El Laguero.

Нагадаем, за апошні год 23-гадовы бразілец не раз станавіўся ахвярай расісцкіх нападак бакі розных заўзятараў іспанскіх клубаў.

Апошні выпадак адбыўся ў сярэдзіне сакавіка, калі заўзятары «Асасуны» скандавалі ў адрас футбаліста «Вінісіус, памры».