Усе навіны

Бурак пра гульню за зборную Беларусі U-21: «Адчуваеш толькі гонар. Прыемна чуць гімн дзяржавы, ажно мурашкі па целе»

1 красавіка, 19:20

19-гадовы паўабаронца брэсцкага «Дынама» Мікіта Бурак падзяліўся ўражаннямі ад выкліку ў зборную Беларусі U-21.

«Калі гуляеш за сваю краіну, ты адчуваеш толькі гонар. Прыемна чуць гімн дзяржавы, ажно мурашкі па целе. Не чакаў, што летась Сяргей Ясінскі выкліча мяне ў маладзёжку. Я быў вельмі рады запрашэнню ў зборную Беларусі U21, хай нават і не згуляў за яе. Жадаю адзначыць, што за год мне атрымалася зрабіць вялікі крок наперад. У брэсцкае «Дынама» я прыходзіў дублёрам, а зараз з'яўляюся гульцом асноўнага складу. Цяпер атрымліваю запрашэнні і ў маладзёжную каманду нашай краіны», - сказаў Бурак.