Усе навіны

Караткевіч пра выступ зборнай U-17 на элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы: «Можам наракаць толькі на сябе»

2 красавіка, 16:44

Галоўны трэнер зборнай Беларусі U-17 Дзмітрый Караткевіч пракаментаваў выступ каманды на элітным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

«Мы вельмі расчараваныя і трэнерскі штаб, і гульцы, і кіраўніцтва. Мы былі за крок ад траплення на вялікі турнір, але, хочацца адзначыць, што сам удзел нашай каманды ў элітным раўндзе – гэта вялікае дасягненне, мы канкуравалі з моцнымі зборнымі, але, на жаль, не атрымалася вырашыць пастаўленую задачу.

Разбіраліся, што атрымалася ці не атрымалася. Хочацца адзначыць, што гэта вельмі сур'ёзны турнір і гарантаваць сабе выхад не змаглі нават дзеючы чэмпіён свету і Еўропы: зборная Германіі, Зборная Нідэрландаў, Бельгіі, Венгрыі і гэтак далей.

І гэта спецыфічны турнір, дзе крыўднае паражэнне ў першым матчы пакідала нам вельмі невялікія шанцы на выхад у фінальную стадыю. Але мы прыклалі ўсе сілы: абыгралі вельмі моцную зборную Польшчы, на нават перамога на зборнай Босніі магла нас пакінуць за межамі фінальнага турніру.

Мы можам наракаць толькі на сябе, што не рэалізавалі свае моманты ў заключным матчы. Будзем разбірацца, будзем выпраўляць, будзем працаваць над сітуацыяй», – сказаў Караткевіч.