Усе навіны

Гвардыёла пра крытыку Холанда з боку Кіна: «Дзівіць, калі гэта ідзе ад былых гульцоў»

3 красавіка, 12:45

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пракаментаваў крытыку ў адрас нападаючага каманды Эрлінга Холанда з боку былога паўабаронцы «Манчэстэр Юнайтэд» Роя Кіна. Раней Кін назваў Холанда «гульцом Другой лігі» за ягоную гульню ў матчы з «Арсеналам» (0:0).

«Мяне дзівіць, калі гэта ідзе ад былых гульцоў. Разумею, калі ад журналістаў, але ад экс-футбалістаў – я здзіўлены. Гэта як былыя арбітры крытыкуюць арбітраў. Памяць знікае хутка.

Холанд – гулец Другой лігі? Я зусім не згодзен з ім. Ён найлепшы форвард свету і дапамог нам выйграць тое, што мы выйгралі ў мінулым сезоне. Ён выключны», – сказаў Гвардыёла.

У гэтым сезоне 23-гадовы Холанд згуляў 35 матчаў, забіў 29 галоў і аддаў 6 асістаў. Падрабязная статыстыка тут.