Усе навіны

Рубен Амарым: «Не магу гарантаваць, што застануся ў «Спортынгу» ў наступным сезоне»

5 красавіка, 19:30

Галоўны трэнер «Спортынгу» Рубен Амарым падзяліўся меркаваннем наконт сваёй будучыні ў клубе.

«Я не магу гарантаваць, што застануся ў «Спортынгу» ў наступным сезоне. Я не магу сказаць так, як Хабі Алонса (які абвясціў пра тое, што працягне працаваць з «Баерам» – заўв.).

У нас ёсць час, каб абмеркаваць маю будучыню, мы зробім гэта ў патрэбны момант. Цяпер мы засяроджваемся на выйгрышы тытулаў, а потым паглядзім, што адбудзецца», – сказаў Амарым.

Кантракт Рубена са «Спортынгам» дзейнічае да лета 2026 года. Раней была інфармацыя, што «Ліверпуль» гатовы заплаціць за Амарыма 15 млн еўра адступных.