Усе навіны

Кірыл Кірыленка: «Біёнчык – самы граматны трэнер, з якім я працаваў»

8 красавіка, 22:21

Паўабаронца «Славіі» Кірыл Кірыленка падзяліўся меркаваннем аб працы з галоўным трэнерам каманды Іванам Біёнчыкам.

– Я думаю, што не мае сэнсу казаць, у якой камандзе былі самыя класныя заўзятары, таму што я цяпер у «Славіі», і самыя класныя заўзятары тут. І яны прыходзяць, таму што мы даем ім тое, што яны хочуць. Яны прыходзяць сюды з дзецьмі, з жонкамі, са сваякамі, з сябрамі, і мы робім усё магчымае, каб перамагаць, і мы хочам, каб яны былі на трыбунах.

Таму дзякуй ім вялікі, іх падтрымка проста неверагодная. Калі збіраецца вялікая колькасць людзей і гоняць каманду наперад – гэта вельмі важна і мы проста не маем права іх падвесці.

– Ці ёсць нейкія асаблівасці ў трэніровачным працэсе з Іванам Сяргеевічам у параўнанні з іншымі трэнерамі?

– Безумоўна, гэта цалкам адрозніваецца ад усяго таго, дзе я быў. На сённяшні дзень гэта самы граматны трэнер, з якім я працаваў, і таму адрозненне каласальнае ў параўнанні з іншымі камандамі, з іншымі трэнерамі.

Цяпер я нарэшце ў камандзе бяру вельмі шмат новага, карыснага, і тым самым гуляю на розных пазіцыях, і для мяне гэта пэўная вучоба, як для футбаліста, і для мяне гэта вялізны плюс, таму «Славія» і трэнерскі штаб тут, і уся каманда – гэта велізарны топ і клас, – сказаў Кірыленка.