Усе навіны

«Барселона» зробіць усё магчымае, каб Хаві застаўся (Diario Sport)

12 красавіка, 17:58

Кіраўніцтва «Барселоны» працягвае працаваць над тым, каб галоўны трэнер Хаві застаўся ў камандзе пасля завяршэння бягучага сезона, нягледзячы на тое, што раней ён заявіў, што сыдзе ўлетку.

Нагадаем, што ягоны кантракт разлічаны да лета 2025 з опцыяй падаўжэння яшчэ на сезон.

Па дадзеных Diario Sport, у клубе зробяць усё магчымае, каб Хаві застаўся. У каталонцаў ёсць пэўны аптымізм на гэты конт. Прэзідэнт Барселоны Жоан Лапорта паспрабуе прымусіць Хаві змяніць сваё меркаванне пасля матчу з Рэалам 21 красавіка.

Каталонцы ідуць на 2-м месцы ў турнірнай табліцы Ла Лігі. Каманда на выездзе абгуляла «ПСЖ» (3:2) у першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў.