Усе навіны

На стадыёне «Трактар» дэмантавалі тры трыбуны

15 красавіка, 13:47

На стадыёне «Трактар» у Мінску дэмантавалі тры трыбуны.

Ужо поўнасцю дэмантаваны канструкцыі паўночнай, усходняй і паўднёвай трыбун. На заходняй трыбуне будаўнікі збіваюць старыя прыступкі, зразаюць каркасы сядзенняў, манціруюць канструкцыі ўстаноў з панарамным шкленнем, паведамляе тэлеграм-канал «Минскстрой».

Работы вядуцца таксама ў падтрыбуннай прасторы. Завершана перапланіроўка памяшканняў.

Раней паведамлялася, што пасля рэканструкцыі зменшыцца колькасць месцаў для гледачоў з 17,5 тысяч да 5,6 тысяч.

Рэканструкцыю стадыёна плануюць завяршыць у верасні 2024 года.