Усе навіны

Расійскі нападнік «Арсенала» Радзікоўскі: «У Беларусі шмат барацьбы, далёкіх перадач. У Расіі гуляюць праз кароткі і сярэдні пас»

15 красавіка, 22:34

Расійскі нападнік дзяржынскага «Арсенала» Дзмітрый Радзікоўскі падзяліўся меркаваннем пра футбол у чэмпіянаце Беларусі.

– З кожным матчам паціху прачуваю беларускі футбол. Ён трошкі адрозніваецца ад расійскага.

Адчуў па першым матчы, што ў Беларусі вельмі шмат барацьбы, вынасаў, далёкіх перадач. У Расіі ў асноўным гуляюць праз кароткі і сярэдні пас, спрабуюць выходзіць з абароны. Калі мы гулялі першы матч з «Тарпеда», яны ў асноўным разводзілі мяч, давалі яго цэнтральнаму нападніку, ён змагаўся, выйграваў, і яны выраблялі свае атакі, – сказаў Радыкаўскі.