Усе навіны

Пачэцiна пра эпізод з пенальці: «Не дазволю, каб такое адбылося зноў – футбалістам «Чэлсі» трэба вучыцца»

16 красавіка, 08:57

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна пракаментаваў эпізод з пенальці ў матчы 33-га тура АПЛ супраць «Эвертана» (6:0).

«Гэта сорам. Пасля гэтага мы размаўлялі ў распранальні са ўсёй камандай і ўсім штабам – я жадаў, каб усё пачулі мяне.

Я не дазволю, каб такое зноў адбылося. Гэта сведчыць аб тым, што мы ўсё яшчэ ў працэсе навучання. Ім трэба вучыцца. Мы ў «Чэлсі», і нам трэба думаць калектыўна. У вас могуць быць індывідуальныя выклікі, але заўсёды трэба думаць у першую чаргу аб камандзе.

Я дакладна даў зразумець, што пенальці выконвае Палмер, і гэтая сітуацыя павінна быць вырашана. Я сказаў гульцам, што хацеў прыняць рашэньне, моцныя рашэньні, але такія рэчы больш не паўторацца.

Яны разумныя і збіраюцца атрымаць урокі з гэтай сітуацыі», – сказаў Пачэціна.

На 64-й хвіліне Ноні Мадуэке зарабіў пенальці, хацеў яго прабіць, аднак Конар Галахер забраў у яго мяч і аддаў яго Палмеру, які і рэалізаваў адзінаццаціметровы. Таксама ў эпізодзе ўдзельнічаў Нікаля Джэксан, які хацеў выхапіць мяч з рук Палмера.