Усе навіны

Пол Мерсан: «Рэал» на мільён міль ззаду «Сіці»

18 красавіка, 21:45

Былы паўабаронца «Арсенала» Пол Мерсан пракаментаваў няўдалыя выступленні англійскіх каманд у еўракубках.

«Праблема англійскіх каманд – Прэм'ер-ліга. Інтэнсіўнасць нашай лігі зашкальвае.

Клубам па ўсёй Еўропе няма за што гуляць у сваіх лігах, яны могуць поўнасцю засяродзіцца на сваіх еўрапейскіх задачах. Ніхто не ўдзельнічае ў барацьбе за тытул як «Сіці», «Арсенал» і «Ліверпуль». У клубаў АПЛ няма такой раскошы. Яны гуляюць у найцяжэйшай лізе свету, і гэта іх дагнала.

Я не хачу апраўдваць каманды. «Арсенал» не прайшоў далей, «кананіры» не былі цудоўныя. «Ман Сіці» знішчыў «Рэал», але поспех быў не на іх баку.

Аднак, калі ласка, не дазваляйце нікому казаць вам, што Прэм'ер-ліга – не найлепшая ліга свету.

Не ўпэўнены, што хоць адзін з паўфіналістаў Лігі чэмпіёнаў трапіць у турнір з АПЛ. Я не ўпэўнены ў гэтым на 100%.

Паглядзіце на «Баер», які мае 16 ачкоў адрыву і не прайграе ўвесь сезон. Ім спатрэбілася два галы са стандартаў, каб абыграць «Вэст Хэм». Вы таксама маглі ўбачыць гэта ў матчы «Ман Сіці» супраць «Рэала». «Сіці» быў на іншай планеце, чым «Рэал».

«Ман Сіці» зрабіў з «Рэалам» тое ж самае, што зрабіў з «Лутанам» («Сіці» перамог «Лутон» 5:1 – заўв.). Для ўсіх, хто глядзеў гэтую гульню, гэта было неверагодна. Тое, што «Рэал» прайшоў «Сіці», было чыстым шанцаваннем. Яны іх поўнасцю знішчылі.

Гэта была адна з самых аднабаковых гульняў, якія я калі-небудзь бачыў. «Сіці» проста не пашанцавала прайграць па пенальці. «Рэал» не можа адысці ад гэтай гульні і думаць, што яны лепшая каманда, чым «Ман Сіці». Яны на мільён міль ззаду.

Калі ты пападаеш у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, табе сапраўды трэба нешта іншае. Футбол Прэм'ер-лігі хаатычны, ён высокаінтэнсіўны і хуткі. Гэта адкрыты скразны футбол, які прыносіць шмат галоў.

Вам патрэбная нейкая самавітасць, але «Арсенал» не моцна змяніўся супраць «Баварыі» ў параўнанні з тым, што яны рабілі ў лізе. А «Сіці» проста не павезла», – сказаў Мерсан.