Усе навіны

Чыноўнік «мінспорту» Бараўля пра фармат Д3 АБФФ: «Мне складана гэта назваць рэформай. Які спартыўны прынцып фарміруецца?»

28 красавіка, 08:59

Намеснік міністра спорту Лукашэнкі Аляксандр Бараўля адрэагаваў на прапанову АБФФ стварыць трэцюю лігу.

– АБФФ у якасці рэформы прапануе зрабіць трэцюю лігу. Чаму камандам, якія ў другой будуць прайграваць 0:15, з яе не пачаць?

– Вы сказалі «рэформы»... Мне складана гэта назваць рэформай. Заяўлены спартовы прынцып аб тым, што там гуляюць найлепшыя каманды, якія былі ў другой лізе, мякка кажучы, незаможныя.

Узяўшы і прааналізаваўшы, ха, там выступаюць каманды, якія ў сваіх зонах займалі 8-е месцы з 10. І такіх некалькі. Тады які спартовы прынцып тут фармуецца?

Тут проста сфарміравалі як зручна і падалі аматарам трэцюю лігу. А хто сказаў, што тамака слабыя каманды? Гэта самы просты спосаб адысці ад праблемы і нейкіх абавязкаў, якія самі і павінны выконваць, – сказаў Бараўля.