Усе навіны

Паўабаронца «Славіі» Дрос: «Можа і адчуў смак галоў, паглядзім у наступнай гульні, спадзяюся – гэта не выпадковасць»

28 красавіка, 21:02

Паўабаронца «Славіі» Крысціян Дрос распавёў пра пераможны матч з «Мінскам» (3:0).

– Я думаю, заўзятарам спадабаўся матч. Рады, што забіў гол і пасля яго стала лягчэй гуляць. Мы ўзялі мяч пад кантроль у канцы першага тайма і адвялі гульню ад нашай брамы. Пасля перапынку сталі гуляць у свой футбол і хлопцы, якія выйшлі на замену, узмацнілі гульню. Мы не сталі ў абароне, а пайшлі контратакаваць і забілі другі, трэці.

– Смак галоў адчулі?

– Можа і адчуў, паглядзім у наступнай гульні, спадзяюся-гэта не выпадковасць, – сказаў Дрос.