Усе навіны

Зборная Беларусі U-19 у кваліфікацыі ЧЕ-2024/25 сустрэнецца з Сербіяй, Харватыяй і Арменіяй

3 траўня, 19:51

3 мая у Швейцарыі адбылося лёсаванне першага кваліфікацыйнага раунда ЧЕ-2024/25 для зборных з гульцамі, якія не старэйшыя за 19 гадоў.

Зборная Беларусі патрапіла ў групу 13, дзе згуляе з камандамі з Сербіі, Харватыі і Арменіі.

Матчы пройдуць восенню 2023 года. Дзве найлепшыя каманды ў кожнай групе і найлепшая каманда, якая заняла трэцяе месца, далучацца да Партугаліі ў элітным раундзе. Сем пераможцаў груп элітнага раунда далучацца да Румыніі, якая прымае фінальны турнір.