Усе навіны

УЕФА пашырыў заяўкі каманд на Еўра-2024 да 26 гульцоў

3 траўня, 20:20

УЕФА павялічыў колькасць гульцоў у заяўках каманд на Еўра-2024 з 23 да 26.

Каманды павінны падаць спіс 23-26 футбалістаў да 7 чэрвеня.

Пасля пандэміі каранавіруса УЕФА дазволіў павялічыць колькасць гульцоў на Еўра-2020 да 26.

Столькі ж маглі заявіць каманды і на ЧС-2022. Планавалася, што на Еўра-2024 вернуцца да заяўкі ў 23 гульцы.

Еўра-2024 пройдзе ў Германіі з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.