АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
«Баварыя» кантактавала з Лапетэгі
3 траўня 2024, 21:05
Журналіст Sky Sport Deutschland Фларыян Плеттэнберг паведаміў, што ўзначаліць «Баварыю» можа былы галоўны трэнер «Севільі» Хулен Лапетэгі.
Нямецкі клуб звярнуўся да 57-гадовага іспанца ў апошнія два дні – пасля адмовы Ральфа Рангніка, які працягне трэніраваць зборную Аўстрыі.
Лапетэгі не з'яўляецца кандыдатам «Баварыі» №1, але клуб пацікавіўся яго даступнасцю. Хулен жадае аднавіць трэнерскую карʼеру ў наступным сезоне.
Апошнім клубам Лапетэгі быў «Вулверхэмптан», які ён пакінуў у жніўні мінулага года. Таксама ён працаваў з «Рэалам», зборнай Іспаніі, «Порту» і іншымі клубамі.
Раней паведамлялася, што Лапетэгі можа ўзначаліць «Мілан» ці «Вест Хэм».
Цяперашні коуч баварцаў Томас Тухель, хутчэй за ўсё, пакіне каманду пасля завяршэння сезона.