Усе навіны

Молаш пра адсутнасць Лісаковіча ў матчы з «Нафтанам»: «Вы ж умееце лічыць? Хтосьці павінен у заяўку не пападаць»

13 траўня, 11:46

Галоўны трэнер жодзінскага «Тарпеда-БелАЗа» Дзмітрый Молаш патлумачыў, чаму ў гульні супраць «Нафтана» (2:1) у 8-м туры ЧБ адсутнічаў Дзмітрый Лісаковіч.

«Бо ў заяўку мы не маглі ўключыць больш футбалістаў. Вы ж умееце лічыць? Ёсць палажэнні. Хтосьці павінен у заяўку не пападаць. Хто на сённяшні дзень трэніруецца лепш і лепш гатовы, той і трапляе», – сказаў Молаш.