Усе навіны

Юрый Каратай: «Астравец» стварае кучу стоадсоткавых момантаў, але нават не можа патрапіць у створ брамы»

13 траўня, 13:57

Галоўнага трэнера «Астраўца» Юрый Каратай пракаментаваў паражэнне ад «Ліды» (0:2) у 6-м туры першай лігі.

– Як настройваліся на гульню, ці было нешта асаблівае?

– Наладжваліся як на звычайны, радавы матч, для нас кожны супернік прынцыповы

– Не атрымліваецца забіць ужо другі матч запар, ды і ў шасці матчах ўсяго пяць забітых галоў, як лічыце, у чым прычыны?

– Ствараем кучу момантаў, прычым стоадсоткавых момантаў, але мы нават не можам патрапіць у створ варот. Пакуль пытанняў болей, чым адказаў. На сёньняшні дзень у нас праблемы з нападаючымі. Кожны дзень працуем над атакай, адпрацоўваем у завяршэнні, але ў дзень гульні гэта ўсё кудысьці знікае, – сказаў Каратай.