Усе навіны

Паўабаронца «Славіі» Дрос: «Сёлета ўсе каманды больш-менш за адзін узровень. Няма відавочных фаварытаў на чэмпіёнства»

13 траўня, 18:31

Паўабаронца «Славіі» Крысціян Дрос распавёў пра галоўных канкурэнтаў каманды ў гэтым сезоне.

– Якія мэты і задачы стаяць перад камандай на гэты сезон?

– Перад стартам чэмпіянату паміж гульцамі ішла размова аб тым, што трэба ставіць перад сабой самыя высокія мэты. Таму мы самі сябе ўжо наладзілі на тое, што будзем змагацца за прызавыя месцы. Плюс да гэтага наш галоўны трэнер Іван Сяргеевіч Біёнчык вучыць думаць толькі пра перамогу. Прышчапляе нам гэты менталітэт, кажа думаць толькі пра тое, каб атрымаць поспех у сваёй справе. У нашым выпадку гэта футбол і чэмпіянат, у якім мы гуляем.

– Ці ёсць у «Славіі» прамыя супернікі ў гэтым сезоне?

– Нельга дзяліць супернікаў. У гэтым годзе ўсе каманды больш-менш аднаго ўзроўню. Няма відавочных фаварытаў на чэмпіёнства. Напрыклад, «Віцебск», які сёлета выйшаў у Вышэйшую лігу, абыграў «Нёман» на выездзе, сярэбранага прызёра мінулага года. Ці ж чэмпіён краіны «Дынама» Мінск згуляў у нічыю з «Нафтанам» на сваім стадыёне. Усе супернікі сурʼёзныя. Пра недаацэнку нават гаворкі ісці не можа. Трэба да кожнай камандзе рыхтавацца сурʼёзна і адказна.

– Што трэба «Славіі» для таго, каб у гэтым сезоне заваяваць чэмпіёнства?

– Каб заваяваць чэмпіёнства трэба, па-першае, у гэта верыць. Тады нас не атрымаецца зламаць маральна. Па-другое, трэба выконваць патрабаванні трэнерскага штаба, слухаць і ўнікаць, быць уважлівым і сканцэнтраваным. Па-трэцяе, гэта жаданне, якое павінна зыходзіць ад усіх, пачынаючы з заўзятараў і заканчваючы нашым кіроўцам аўтобуса. Тады мы будзем рухацца наперад, як лакаматыў, якога немагчыма спыніць, – распавёў Дрос.