Усе навіны

Максім Яблонскі: «Усе моманты «Віцебска» – гэта з памылак «Смаргоні». Яны не стварылі ціску, каб зраўняць у канцоўцы»

14 траўня, 10:35

Абаронца «Смаргоні» Максім Яблонскі пракаментаваў матч з «Віцебскам» (1:0) у 8-м туры ЧБ.

«Мы забілі гол са стандарту – мы іх адпрацоўваем і вельмі шмат часу ўдзяляем. Тое, што мы планавалі, тое і атрымалася. Да чаго рыхтаваліся, так і забілі. Быў пэўны план на гульню – у нас часткова ён выкананы быў, як сказаў галоўны трэнер. У «Віцебску» Ваня Навічкоў выручыў выдатна, канешне. Мусіць, пакуль яго найлепшая гульня. Усе моманты «Віцебска» – гэта з нашых памылак. Далей – у нас выдаленне (на 75-й хвіліне абаронца Джонатан Джон атрымаў другую жоўтую і пакінуў поле – Tribuna.com). Думаў, будзе цяжэй крыху, але напэўна ўсё ж «Віцебск» не стварыў ціску, каб зраўняць у канцоўцы. Мы спакойна дагулялі – перабудоўваліся ў абароне і ўсё», – сказаў Яблонскі у эфіры праграмы «На грани фола».