Усе навіны

Эміліяна Марцінес стаў першым брамнікам у гісторыі АПЛ, які аформіў 3 аўтагалы

14 траўня, 10:45

Брамнік «Астан Вілы» Эміліяна Марцінес у матчы 37-га тура АПЛ з «Ліверпулем» (3:3) забіў у свае вароты.

На 2-й хвіліне гульні аргенцінец спрабаваў зафіксаваць мяч пасля рыкашэту ад Пау Торэса, закінуўшы яго ў свае вароты.

Марцінес пасля гэтага стаў першым і адзіным на дадзены момант брамнікам у гісторыі АПЛ, у пасіве якога ёсць 3 аўтагалы.

У гэтым сезоне 31-гадовы галкіпер прапусціў 61 мяч у 46 матчах і 13 разоў захаваў свае вароты ў недатыкальнасці. Статыстыка тут.