Усе навіны

Максім Яблонскі: «Са Слесарчуком мне камфортна – прама разжоўвае, па палічках раскладвае»

14 траўня, 11:34

Абаронца «Смаргоні» Максім Яблонскі распавёў пра працу з галоўным трэнерам Ігарам Слесарчуком.

Раней спецыяліст уваходзіў у склад трэнерскага штаба «Мінска» і мінскага «Дынама», аднак пасаду галоўнага трэнера каманды вышэйшай лігі ён займае ўпершыню.

Нагадаем, што «Смаргонь» за восем тураў ЧБ набрала 9 ачкоў і займае 11-е месца ў табліцы.

– З трэнерам мне камфортна. Ён вельмі шмат тлумачыць, шмат тэорыі праходзіць – прама разжоўвае, па палічках раскладвае. Усё зразумела, дакладна. Шмат у нас тэорыі, канешне. Проста камусьці трэба больш, камусьці – менш, разумее хутчэй. Але як бы ўсё ў нас добрае. На працягу тыдня цалкам разбіраем суперніка, цалкам сваю гульню якая прайшла – трэніровачны працэс пабудаваны. Добра мы грузімся. У нас і вынік ёсць, і гульцы разумеюць, што ад іх жадаюць. Імкнемся выконваць, часам, вядома, не ўсё атрымліваецца.

– Слесарчук спраўляецца з новым выклікам для сябе?

– Канешне. Не думаю, што праблемы ў «Смаргоні» будуць, – сказаў Яблонскі ў праграме «На грани фола».