Все новости

Анастасія Ліннік: «Усю кар'еру правяла ў сталічных камандах – «Аль-Хіляль» прыцягнуў магчымасцю выйсці з зоны камфорту»

14 траўня, 12:42

Футбалістка жаночай зборнай Беларусі Анастасія Ліннік, якая нядаўна пакінула саудаўскі «Аль-Хіляль», распавяла пра тое, чым яе прыцягнуў клуб.

– Чым прыцягнуў варыянт з «Аль-Хілялем»?

– Магчымасцю выйсці з зоны камфорту. Я нарадзілася ў Менску і ўсю кар'еру правяла ў сталічных камандах. Да пераезду ў Эр-Рыяд жыла ў родным горадзе і звыклых умовах.

– Як у Саудаўскай Аравіі ішлі справы з зарплатай?

– Яна была на ўзроўні. Але для мяне галоўнае – гуляць у футбол.

– А бытавыя ўмовы?

– Таксама на ўзроўні. Усе легіянеры жывуць у так званым кампаўндзе. Гэта такі «горад у горадзе». Напрыклад, у нашым кампаўндзе было некалькі двухпавярховых катэджаў, і ў кожным жылі па тры чалавекі. Ёсць унутраны дворык з басейнам, кухня, гасцёўня, – сказала Ліннік.