Усе навіны

Хумельса не выклічуць у зборную Германіі на Еўра-2024

14 траўня, 14:40

Абаронца «Барусіі» Дортмунд Матс Хумельс прапусціць хатні чэмпіянат Еўропы, паведамляе інсайдар Крысціян Фальк.

Паводле інфармацыі крыніцы, трэнерскі штаб зборнай Германіі на чале з Юліянам Нагельсманам вырашылі не выклікаць Матса Хумельса. Гэта канчатковае рашэнне.

Нагадаем, Хумельс стаў найстарэйшым нямецкім гульцом, які калі-небудзь забіваў на стадыі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў – 35 гадоў і 143 дні.

Статыстыка нямецкага цэнтрбека тут.