Усе навіны

Футбаліст ЧБ пра рэжымныя акцыi: «Гульцы – удзельнікі мерапрыемства, але гэта не значыць, што яны падтрымліваюць тое, што там дэкларуецца»

14 траўня, 16:33

Футбаліст чэмпіянату Беларусі на ўмовах ананімнасці расказаў аб рэжымных акцыях, у якіх прымушаюць іх удзельнічаць.

– Ці можна адмовіцца ад удзелу?

– Тэарэтычна можна, але на практыцы такога не сустракаў. Ды і якія аргументы ты зараз прывядзеш, каб цябе зразумелі? Можа, ёсць нейкія сапраўды сур'ёзныя абставіны, форс-мажорныя, сямейныя. Тады, магчыма, увойдуць у становішча. Але так, каб нехта прыйшоў і сказаў, што адмаўляецца ад удзелу па ідэалагічных меркаваннях… Не, такога не было.

Але тут трэба разумець, што для ўсіх такі ўдзел – фармальнасць. Няма такога, што людзі прыходзяць і падзяляюць меркаванне тых, хто там выступае. Так, гульцы – удзельнікі мерапрыемства, але гэта не значыць, што яны падтрымліваюць тое, што там дэкларуецца. Проста адкрыта выказваць сваё меркаванне ў цяперашняй краіне небяспечна, – сказаў футбаліст.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.