Все новости

Спартдыр «Іслачы» Бычанок: «Да канца мая клуб павінен атрымаць ліцэнзію УЕФА на ўдзел у еўракубках»

14 траўня, 17:08

Спартыўны дырэктар «Іслачы» Аляксандр Бычанок распавёў аб тым, калі клуб атрымае ліцэнзію для ўдзелу ў еўракубках. Чакаецца, што каманда выступіць у кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

– Мы і ў мінулым годзе атрымалі ліцэнзію ад АБФФ, давайце чакаць, што вырашыць УЕФА. Накшталт усё нармальна, калі будзе вядома – скажам з гарантыяй, што мы ў еўракубкаў. Да канца траўня гэта павінна здарыцца.

Жывем толькі са стоадсоткавай гарантыяй. Праца вядзецца кожны дзень, хлопцы даказваюць, што яны заслугоўваюць гэтага, – сказаў Бычанок.