Усе навіны

Футбаліст ЧБ пра рэжымныя акцыі: «Гэта стала часткай працы. Як пасля матчу трэба падысці да журналістаў, так і тут трэба пазначыць сваю лаяльнасць»

14 траўня, 19:55

Футбаліст чэмпіянату Беларусі на ўмовах ананімнасці расказаў аб рэжымных акцыях, у якіх прымушаюць іх удзельнічаць.

– Як думаеце, падобныя мерапрыемствы з удзелам футбалістаў будуць працягвацца і далей?

– Вядома. Пакуль у Беларусі нічога глабальна не зменіцца, усё працягнецца. І футбалісты, трэнеры будуць хадзіць, наведваць. Гэта стала ўжо часткай спорту, працы гульцоў.

Вось як пасля матчу футбаліст павінен падысці да журналістаў, так і тут трэба акрэсліць сваю адданасць і лаяльнасць дзейнаму курсу.

Толькі, паўтаруся, гэта не значыць, што гульцы, трэнеры ды іншыя ўдзельнікі мерапрыемства сапраўды падзяляюць «палітыку партыі». Проста немагчыма адмовіцца, – сказаў футбаліст.

Tribuna.com публікуе каментарыі спікераў, якія знаходзяцца ў Беларусі, ананімна для іх бяспекі.