Усе навіны

Дзмітрый Сялюк: «Мiнскаму «Дынама» не хапае выканаўцаў. Я клубу прапаную варыянты»

14 траўня, 20:37

Расiйскі агент Дзмітрый Сялюк падзяліўся меркаваннем аб мiнскім «Дынама».

– «Дынама» не хапае некаторых выканаўцаў у абойму. Напрыклад, цэнтральнага нападаючага. Магутны і высокі. Калі б у іх быў такі хлопец, які адцягваў на сябе пару сyпернікаў, то адкрываліся б пэўныя зоны, у якія б урываліся ігракі мінчан. Выніковасць бы ўзрасла.

«Дынама» часта дамінуе на полі, шмат падач з флангу, але часта форвардам не хапае росту, каб усё правільна завяршаць. І, што яшчэ мне вельмі не падабаецца, каманда шмат прапускае. Тут таксама не шкодзіла б паглядзець узмацненні ў абарону. Але кіраўніцтву павінна быць лепш відаць.

Трэба ўсё правільна правесці да ліпеня, каб каманда была гатова да еўракубкаў. Безумоўна, я б хацеў дапамагчы камандзе стаць мацнейшым. Прапаную ім варыянты. Можна было ўзяць таго ж Боні з «Дняпра», але хлопец належыць «Хімкам». Тут трэба дамаўляцца з падмаскоўным клубам. Але варыянты мінчукам я прапаную, – сказаў Сялюк.