Усе навіны

Месут Озіл: «Калі «Тотэнхэм» не прайграе «Сіці», абяцаю больш іх не высмейваць»

14 траўня, 22:37

Былы паўабаронца «Арсенала» Месут Озіл пажартаваў наконт перанесенага матчу 34-га тура АПЛ «Тотэнхэм»«Манчэстэр Сіці», які пачнецца ў 22.00.

«Сёння ўпершыню: «Наперад, «шпоры».

Калі «Тотэнхэм» не прайграе гэты матч, я больш ніколі не буду іх высмейваць. Абяцаю», – напісаў Озіл у твітары.

Калі «Сіці» сёння не абыграе «Тотэнхэм», а «Арсенал» 19 траўня пераможа «Эвертан», то «кананіры» стануць чэмпіёнамі.