Усе навіны

Аляксандр Кульчы: «Прэзідэнт «Фандока» выдаваў за кожную трэніроўку па тры рублі, і мы хадзілі на піва і піцу ўсёй камандай»

15 траўня, 09:11

Былы паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Кульчы ўзгадаў перыяд выступу за бабруйскі «Фандок». Каманда была расфарміравана ў 1996 годзе.

– Што была за каманда – «Фандок»?

– Нядрэнная, гулялі ў вышэйшай лізе. У першы мой сезон занялі шостае месца. Умовы таксама былі добрыя. Прэзідэнт клуба выдаваў нам за кожны прыход на трэніроўку па тры рублі – у лік зарплаты.

– Дзіўная схема.

– Калі б ён выплаціў усе грошы аднаразова, мы б іх спусцілі за адзін дзень. А так трацілі крыху. Пасля кожнай трэніроўкі мы ўсёй камандай хадзілі ў бліжэйшую піцэрыю: замаўлялі піва і піцу. Так і аднаўляліся, – сказаў Кульчы.