Усе навіны

Аляксандр Кульчы: «З Вергеенкам у зборнай Беларусі было складаней за ўсё працаваць. Чысты брамнік»

15 траўня, 12:56

Экс-паўпаўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Кульчы узгадаў аб працы пад кіраўніцтвам Міхаіла Вергеенкі, які кіраваў камандай з 1992-га па 1994 год, а таксама з 1997-га па 1999-ы.

– Вы гулялі за зборную так доўга, што заспелі сем галоўных трэнераў. З кім было складаней за ўсё працаваць?

– З Вергеенкам. Ён жа быў варатаром, а з іх атрымліваюцца спецыфічныя галоўныя трэнеры.

У нас павінна была быць гульня з Уэльсам. Вергеенка прынёс на тэорыю велізарны стос папер, на іх – дасье на кожнага гульца зборнай Уэльса. Ён пачаў чытаць, кожнага іх футбаліста абмяркоўваў па пяць хвілін. Мы ўсе чакалі, калі справа дойдзе да Гігза – ведалі ж толькі яго.

Праходзіць паўгадзіны, Вяргеенка бярэ чарговы лісток: «Гігз. Сям'янін. Бязлітасны да гульцоў зборнай». І ўсё.

Чысты брамнік. Яны любяць вылучыцца, – сказаў Кульчы.