Усе навіны

Карла Анчалоці: «Калі Кроос выйграе Еўра-2024, то разам з перамогай у Ла Лізе і ў ЛЧ ён зможа пазмагацца за «Залаты мяч»

15 траўня, 14:05

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся меркаваннем наконт шанцаў Тоні Крооса атрымаць «Залаты мяч»-2024.

«Я б хацеў, каб ён выйграў яго. Ён не зможа яго выйграць… Ці зможа. Калі ён выйграе Еўра-2024, а Нямеччына з Кроасам можа гэта зрабіць, то разам з перамогай у Ла Лізе і Лізе чэмпіёнаў ён зможа пазмагацца», – сказаў Анчалоці.

У гэтым сезоне Кроас вызначыўся 1 голам і 8 асістамі ў 45 матчах за клуб. Поўная статыстыка 34-гадовага немца – тут.