Усе навіны

Дзаньёла атрымаў траўму і прапусціць Еўра-2024

15 траўня, 14:39

Паўабаронца «Астан Вілы» Нікола Дзаньела атрымаў траўму ў канцы матча 37-га тура АПЛ супраць «Ліверпуля» (3:3), які прайшоў 13 мая.

Як паведамляе Corriere dello sport, ён атрымаў мікрапералом ступні і выбыў на месяц. Такім чынам, італьянец прапусціць Еўра-2024.

Нагадаем, Дзаніёла таксама прапусціў чэмпіянат Еўропы 2020 (які прайшоў летам 2021 года – заўв.) з-за разрыву крыжападобнай звязкі. Турнір выйграла зборная Італіі, якая ў фінале абыграла Англію.

У гэтым сезоне Дзаніёла, які выступае за «Астан Вілу» на правах арэнды з «Галатасарая», вызначыўся 3 галамі ў 39 матчах за бірмінгемцаў. Поўная статыстыка 24-гадовага паўабаронцы – тут.