Усе навіны

Анчалоці пра перамогу «Рэала» у Ла Лізе: «Мы на сёмым небе, але самая важная гульня яшчэ наперадзе»

15 траўня, 16:35

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці пасля перамогі ў матчы 36-га тура Ла Лігі супраць «Алавеса» (5:0) пракаментаваў выступленне каманды ў бягучым сезоне чэмпіянату Іспаніі.

«Безумоўна, гэта найлепшае, што я адчуваў як трэнер. Мы на сёмым небе, але найважнейшая гульня яшчэ наперадзе.

Цягам гэтага тыдня я буду адпачываць, як і футбалісты. У нас наперадзе фінал.

На гэтым тыдні мы мусім адпачыць. На наступным тыдні мы крыху павялічым фізічную нагрузку, а пасля гэтага будзем больш увагі надаваць тактыцы», - сказаў Анчалоці.

«Рэал» гарантаваў чэмпіёнства ў Іспаніі за 4 туры да заканчэння чэмпіянату. Турнірная табліца Ла Лігі тут.

19 мая ў 20.00 адбудзецца матч 37-га тура Ла Лігі «Вільярэал» – «Рэал».

Фінал Лігі чэмпіёнаў, у якім «каралеўскі» клуб згуляе супраць дортмундскай «Барусіі», адбудзецца 1 чэрвеня ў Лондане на стадыёне «Уэмблі». Пачатак а 22:00.