Усе навіны

Молаш пра адменены гол Лявіцкага: «Проста забойства. У мяне няма іншых слоў»

15 траўня, 18:11

Галоўны трэнер «Тарпеда-БелАЗ» Дзмітрый Молаш пракаментаваў эпізод з адмененым голам нападніка Дзяніса Лявіцкага на 120-й хвіліне.

Тады па суме двух матчаў жодзінцы саступілі «Іслачы» (1:2) і выбылі з Кубка Беларусі.

– Проста забойства. У мяне няма Іншых слоў. Людзі павінны адказваць за сваю працу. Мы як трэнеры. Вось ад такіх незразумелых рашэнняў і залежыць лёс маёй каманды. Я ў футбол гуляў і многае ў сваім жыцці бачыў, але гэта проста смешна. Іншых слоў больш няма. Я дваццаць разоў перагледзеў гэты момант. Калі я гляджу яго на відэа, мне становіцца смешна, – распавёў Молаш.