Усе навіны

Трэнер «Шынніка» Чэрышаў: «Узровень Д2 Расіі вышэйшы за ЧБ. Таму Якушэвіч згубіўся»

21 траўня, 12:08

Галоўны трэнер «Шынніка» (Расія, Д2) Дзмітрый Чарышаў патлумачыў, чаму беларускаму абаронцу Глебу Якушэвічу не ўдаецца зайграць у камандзе.

21-гадовы футбаліст выходзіў на замену ў 4 сустрэчах каманды. Каманда займае 7-е месца ў табліцы.

– Узровень нашага чэмпіянату вышэй [беларускага], таму Якушэвіч крыху згубіўся. Але Глеб з кожным днём дадае.

Трэніровачны працэс яму дапамагае, таму, думаю, наступны год будзе нашмат больш пазітыўным.

– У чым Глебу трэба дадаць?

– У агрэсіі і, самае галоўнае, у хуткасці, – сказаў Чарышаў.