Усе навіны

Рэшфард і Хендэрсан не ўключаны ў заяўку зборнай Англіі на Еўра-2024

21 траўня, 17:18

Паўабаронца «Аякса» Джордан Хендэрсан і форвард «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рэшфард не ўключаны ў папярэдні склад зборнай Англіі на чэмпіянат Еўропы-2024.

Як паведамляе The Guardian, галоўны трэнер «трох ільвоў» Гарэт Саўтгейт заменіць 33-гадовага Хендэрсана на хаўбека «Ліверпуля» Керціса Джонса.

Паўабаронца «Чэлсі» Коўл Палмер, вінгер «Арсенала» Букаё Сака і хаўбек «Ман Сіці» Філ Фодэн выцеснілі Рэшфарда.

Таксама форвард «Брэнтфарда» Айвен Тоуні будзе заяўлены, а абаронца «Чэлсі» Бэн Чылвел – выключаны з заяўкі.

Не будзе ўключаны ў заяўку на турнір абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Люк Шоу, які з лютага не з'яўляўся на полі з-за траўмы.

Першы матч на Еўра-2024 зборная Англіі згуляе 16 чэрвеня супраць Сербіі.