Усе навіны

Альберт Рыбак: «Дзінга прынясе карысць «Нафтану», вельмі на яго разлічваем»

21 траўня, 18:23

Галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак падзяліўся думкамі пра пераход ў каманду сербскага абаронцы Дамініка Дзінгі.

«Прынясе карысць і вельмі на яго разлічваем. Кваліфікаваны футбаліст, гэта бачна. У перыяд падрыхтоўкі не быў з намі, але ў цэлым я думаю, што паступова ён дадасць і ўзмоцніць каманду. Улічваючы, што траўма Ігната, і гэта моцна абвастрыла гэтую пазіцыю. Таму лічу, што ён нам неабходны ў камандзе. Я крыху кансультаваўся і з трэнерамі, якія з ім працавалі, збіраў пэўную інфармацыю.

Ён гаворыць па-руску, гэта таксама немалаважны фактар. Гулец размаўлялы па-руску, напэўна, можа кіраваць, ён падказвае рабятам. Ніякай не бачу праблемы камунікацыі і ў арганізацыі абароны, таму ўсе тыя задачы, якія мы ставім пры пабудове ў абароне, ён разумее і спрабуе выканаць на полі», – сказаў Рыбак.